Ёханан быў бацькам Азарыі: ён быў святаром у доме, які пабудаваў Саламон у Ерузаліме.
1 ЛЕТАПІСАЎ 6:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І былі яны на паслузе спявання перад скініяй палаткі сустрэчы, пакуль не збудаваў Саламон у Ерузаліме дом Госпадаў; а спаўнялі службу сваю па ўстаноўленым парадку. Біблія (пераклад А.Бокуна) I яны служылі сьпевам перад Сялібай Намёту Спатканьня, пакуль Салямон не пабудаваў Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме. I яны станавіліся на служэньне сваё паводле сем’яў сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім. |
Ёханан быў бацькам Азарыі: ён быў святаром у доме, які пабудаваў Саламон у Ерузаліме.
Гэта тыя, каго паставіў Давід на спяванне ў доме Госпада ад таго часу, як памясціў там каўчэг.
А вось тыя, хто станавіўся разам з сынамі сваімі. З сыноў Кагата: Геман спявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
Гэта спевакі, кіраўнікі па родах левітаў, якія заставаліся ў пакоях, вольных ад іншых заняткаў, так што днём і ноччу ўвесь час выконвалі сваю службу.
А Эзэкія вярнуў чэргі святароў і левітаў па іх раздзяленні — кожнага ў яго службе, гэта значыць, як святароў і левітаў — да ўскладання цэласпалення і мірных ахвяр, так каб спаўнялі службу і славілі ды спявалі песні пахвалы ў брамах лагера Госпада.
Прытым спевакі, сыны Асафа, стаялі на сваім месцы па загадзе Давіда, і Асафа, і Гемана, і Ідытуна — прарокаў цара; прыдзверныя ж пры кожнай браме вартавалі, так што ні на хвілінку не адрываліся ад паслугі, бо браты іх, левіты, прыгатавалі ім ежу.
І паставілі святароў па іх чэргах, і левітаў па іх чэргах на службу Божую ў Ерузаліме, як напісана ў кнізе Майсея.
І звонку ўнутранай брамы былі два пакоі на ўнутраным панадворку; адзін быў з боку брамы паўночнай, і пярэдні бок яго накіраваны на поўдзень, і адзін з боку брамы паўднёвай, і пярэдні бок яго накіраваны на поўнач.