Так на Сэлемію выпала жэрабя на ўсходнюю браму; затым на Захарыю, сына яго, кемлівага, і найразважнейшага, і вучонага, жэрабя пала на бок паўночны;
1 ЛЕТАПІСАЎ 26:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а на Абэдэдома — на паўднёвы, і на сыноў яго — на кладоўку; Біблія (пераклад А.Бокуна) для Абэд-Эдома — на поўдзень, а сынам ягоным — каморы; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Авэд-Эдому на поўдзень, а сынам ягоным пры кладоўках. |
Так на Сэлемію выпала жэрабя на ўсходнюю браму; затым на Захарыю, сына яго, кемлівага, і найразважнейшага, і вучонага, жэрабя пала на бок паўночны;
на Сэпіма і Госу — на заходні, побач брамы Сальлехэт, пры дарозе ўгору. Варта каля варты:
ад усходу штодзень шэсць левітаў; і ад поўначы штодзень чатыры, і ад поўдня штодзень таксама чатыры, і пры кладоўцы — два разы па двое,
Забраў таксама ўсё золата і срэбра, і ўсе пасудзіны, што знайшоў у святыні Божай і ў Абэдэдома ды ў скарбоўнях палаца царскага, а таксама палонных адвёў у Самарыю.
Матанія і Бэкбэцыя, Абдзія, Масала, Тэльмон, Акуб — прыдзверныя, каб вартаваць пры кладоўках каля брам.