Але і ўвесь залаты посуд, і срэбраны, і медны прысвяціў цар Давід Госпаду разам з срэбрам і золатам, якое набраў ад усіх народаў, як з Ідумеі і Мааба, і ад сыноў Амона, так і ад філістынцаў і Амалека.
1 ЛЕТАПІСАЎ 20:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Давід узяў дыядэму Мількома з галавы яго, і знайшоў у ёй талент золата па вазе і найкаштоўнейшы камень, і ўсклалі яе на галаву Давіда; таксама вывез ён з горада вельмі вялікую здабычу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Давід карону валадара іхняга з галавы ягонай; і знайшоў, што яна важыла талент золата, і быў на ёй камень каштоўны; і была яна на галаве ў Давіда. І здабычы вельмі шмат ён вынес з гораду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы яго, і ў ім аказалася вагі талант золата, і каштоўныя камяні былі на ім; і быў ён ускладзены на галаву Давіда. І здабычы вельмі многа вынес з горада. |