Калі аб гэтым было паведамлена Давіду, ён сабраў увесь Ізраэль, і пераправіўся праз Ярдан, і прыбыў у Элам. І сірыйцы паставілі баявы строй супраць Давіда, і ваявалі з ім.
1 ЛЕТАПІСАЎ 19:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі аб гэтым паведамілі Давіду, ён сабраў увесь Ізраэль, і прайшоў Ярдан, і падышоў да іх, і накіраваў строй супраць іх, і ваяваў з імі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паведамілі Давіду, і ён сабраў усяго Ізраіля, і перайшоў Ярдан, і прыйшоў да іх, і паставіў шыхт супраць іх, і паставіў шыхт Давід для бітвы супраць Арама, і біліся з ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі данесьлі пра гэта Давіду, ён сабраў усіх Ізраільцянаў, перайшоў Ярдан і прыйшоў да іх і стаў супроць іх. І ўступіў Давід у бітву зь Сірыйцамі, і яны сьцяліся зь ім. |
Калі аб гэтым было паведамлена Давіду, ён сабраў увесь Ізраэль, і пераправіўся праз Ярдан, і прыбыў у Элам. І сірыйцы паставілі баявы строй супраць Давіда, і ваявалі з ім.
Сірыйцы ж, бачачы, што былі пабіты Ізраэлем, паслалі веснікаў і прывялі сірыйцаў, якія былі за ракой. Софах жа, кіраўнік войска Ададэзэра быў іх камандзірам.
А сірыйцы ўцяклі перад ізраэльцамі, і Давід знішчыў сем тысяч калясніц сірыйскіх і сорак тысяч пехацінцаў, і Сабаха, камандзіра войска.
І выйшлі аманіцяне і сталі ў строй каля гарадской брамы; а цары, якія прыйшлі на дапамогу, асобна сталі ў полі.