СУДЗЬДЗЯЎ 19:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раніцай устаў чалавек і адчыніў браму, каб прадоўжыць пачатую дарогу; і вось, наложніца яго ляжыць перад брамаю, раскінуўшы рукі на парозе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Раніцаю ўстаў гаспадар ейны і адчыніў дзьверы дому, каб далей ісьці ў дарогу. І вось, наложніца ягоная ляжыць перад уваходам, і рукі ейныя на парозе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гаспадар яе ўстаў раніцай, адчыніў дзьверы дома, і выйшаў, каб ісьці ў дарогу сваю: аж вось, ляжыць наложніца ягоная каля дзьвярэй дома, і рукі яе на парозе. |
І слава Госпада паднялася з-над херубінаў да парога святыні, і святыня напоўнілася воблакам, і панадворак напоўніўся бляскам хвалы Госпада.
І жанчына, калі адступіла цемра, дайшла да брамы дома, дзе заставаўся гаспадар яе, і там упала.
Ён ёй сказаў: «Уставай, пойдзем». Калі яна нічога не адказала, ён, зразумеўшы, што яна нежывая, узяў яе і паклаў на асла; і вярнуўся ў дом свой.