Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 119:113 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

САМЭК. Ненавіджу я двудушных, а люблю закон Твой.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Двудушных я ненавіджу, а Закон Твой люблю.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 119:113
9 Крыжаваныя спасылкі  

Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!


І буду захапляцца загадамі Тваімі, бо люблю іх.


МЭМ. Як жа палюбіў я закон Твой, Госпадзе; цэлы дзень — роздум мой [пра яго].


Госпад ведае думкі людзей, што яны марныя.


Хай бязбожны пакіне дарогу сваю, а нягоднік — намеры свае; і хай навернецца да Госпада, і Ён злітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.


Ачысці ад ліхоты сэрца сваё, Ерузалім, каб стаўся збаўлены! Дакуль жа будуць у табе ліхія задумы?


Бо з нутра, з сэрца чалавека выходзяць благія думкі, распуснасць, зладзействы, забойствы,


і ўсякую пыху, якая выступае супраць пазнання Бога, ды ўсякую думку палонім у паслухмянасць Хрысту,


чалавек дваісты ў душы, нетрывалы на ўсіх сваіх шляхах.