І калі прыйшлі яны, то паклікалі вартаўнікоў горада і расказалі ім, так кажучы: «Пайшлі мы ў лагер сірыйскі і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней, і аслоў прывязаных, і палаткі, як былі».
НЭЭМІІ 7:73 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А пасяліліся там святары і левіты; прыдзверныя ж, і спевакі, і іншыя людзі, і нявольнікі ды ўсе ізраэльцы жылі ў сваіх гарадах; і надышоў сёмы месяц; а сыны Ізраэля жылі ў сваіх гарадах. Біблія (пераклад А.Бокуна) І жылі сьвятары, і лявіты, і прыдзьвернікі, і сьпевакі, і нэтынэі, і [некаторыя] з народу, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх. І калі настаў сёмы месяц, сыны Ізраіля [былі] ў гарадах сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і брамнікі і сьпевакі, і народ і нэтынэі, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх. |
І калі прыйшлі яны, то паклікалі вартаўнікоў горада і расказалі ім, так кажучы: «Пайшлі мы ў лагер сірыйскі і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней, і аслоў прывязаных, і палаткі, як былі».
Тыя, хто былі першымі жыхарамі, што жылі ў сваіх сялібах ды ў сваіх гарадах, гэта ізраэльцы, і святары, і левіты ды нявольнікі святыні.
Такім чынам, пасяліліся там святары, і левіты, і частка народа; а спевакі, і прыдзверныя, і нявольнікі святыні — у сваіх гарадах, і ўвесь Ізраэль — у сваіх гарадах.
І ўжо надышоў сёмы месяц, і сыны Ізраэля жылі ў сваіх гарадах. Такім чынам, сабраўся ўвесь народ, як адзін чалавек, у Ерузаліме.
Такім чынам, гэта кіраўнікі краю, якія жылі ў Ерузаліме і ў гарадах Юдэі. Кожны жыў на зямлі сваёй, у гарадах сваіх: ізраэльцы, святары, левіты, нявольнікі і сыны нявольнікаў Саламона.
І астатні народ даў дваццаць тысяч драхмаў золата, ды дзве тысячы мінаў срэбра і шэсцьдзесят сем святарскіх шатаў.