МАЦЬВЕЯ 2:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ён, абудзіўшыся, узяў Дзіця і Маці Яго і пайшоў у зямлю Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён устаў, узяў Дзіцятка і маці Ягоную, і прыйшоў у зямлю Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную і прыйшоў у зямлю Ізраілеву. |
мовячы: «Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго ды варочайся ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, што шукалі душу Дзіцяці».
Пачуўшы, што ў Юдэі царуе Архелай па Ірадзе, бацьку сваім, збаяўся туды ісці і, папярэджаны ўва сне, пайшоў у ваколіцы Галілеі.
Праз веру пакліканы Абрагам паслухаўся пайсці ў месца, якое павінен быў атрымаць у спадчыну, і выйшаў, не ведаючы, куды ідзе.