Нельга будзе яго замяніць, ані лепшае — горшым, ані горшае — лепшым. Калі б жа хто замяніў, то і тое, што заменена, і на што заменена будзе святой рэччу для Госпада.
ЛЯВІТ 27:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі б хто ахвяраваў жывёлу нячыстую, якой нельга складаць у ахвяру Госпаду, то прывядуць яе да святара, Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі гэта будзе жывёла нячыстая, якой нельга складаць у ахвяру ГОСПАДУ, няхай паставяць яе перад абліччам сьвятара, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі тое будзе якое-небудзь быдла нячыстае, якое ня прыносяць у ахвяру Госпаду, дык трэба прывесьці быдла сьвятару, |
Нельга будзе яго замяніць, ані лепшае — горшым, ані горшае — лепшым. Калі б жа хто замяніў, то і тое, што заменена, і на што заменена будзе святой рэччу для Госпада.
Хай будзе пракляты ашуканец, які мае ў статку сваім самца і, абяцаючы яго, сам складае ў ахвяру Госпаду сапсаванае. Бо Я — Валадар Магутны, — кажа Госпад Магуццяў, — і імя Маё наводзіць страх на народы.
Не складай у ахвяру заробку распусніцы або платы распусніка ў доме Госпада, Бога твайго, чым бы ты ні прысягаў, бо Госпад, Бог твой, брыдзіцца адным і другім.