Толькі крыніцы і студні ды ўсё, дзе сабрана вада, будзе чыстым. Але той, хто дакранецца да той мярцвячыны, будзе нячысты.
ЛЯВІТ 11:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі што-колечы ад падліны ўпадзе на насенне, не спаганіць яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі нешта ад падліны іхняй упадзе на насеньне, якое маюць сеяць, яно будзе чыстае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі што-небудзь ад трупа іхняга ўпадзе на якое-небудзь насеньне, якое сеюць, дык яно чыстае; |
Толькі крыніцы і студні ды ўсё, дзе сабрана вада, будзе чыстым. Але той, хто дакранецца да той мярцвячыны, будзе нячысты.
але калі б якое насенне намачыла вада і такога дакранулася штосьці ад мярцвячыны, то яно будзе для вас нячыстым.
І тое, што сееш, ты сееш не як цела, якім яно стане потым, але як звычайнае зерне, скажам, пшанічнае або якое іншае.
як адроджаныя не са знішчальнага семя, але з незнішчальнага праз слова Бога жывога, якое трывае, на векі,
Кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не ўчыняе граху, бо застаецца ў ім семя Яго; і не можа ён грашыць, бо нарадзіўся ад Бога.
Ведаем, што кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не грашыць, але той, які народжаны ад Бога, захоўвае сябе, і ліхі не дакранецца да яго.