ЛУКАША 6:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі пазычаеце тым, ад якіх спадзеяцеся звароту, дык якая ж вам падзяка? Бо і грэшнікі грэшнікам пазычаюць, каб вярнулі ім столькі ж. Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі пазычаеце тым, ад якіх спадзеяцёся атрымаць назад, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць назад гэтулькі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі пазычаеце тым, ад каго спадзеяцеся зыскаць назад, якая вам за тое падзяка? бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб спагнаць гэтулькі сама. |
І, калі вы робіце дабро тым, што вам дабро робяць, якая ж вам падзяка? Бо нават грэшнікі так робяць.
Вы ж любіце непрыяцеляў вашых і добра ім рабіце, і давайце пазыку, нічога назад не спадзеючыся; і ўзнагарода ваша будзе вялікай, і вы будзеце сынамі Узвышняга, бо Ён спагадны і да няўдзячных і благіх.