А ці паслухаюць яны цябе, ці пагардзяць, — бо гэта народ упорысты, — аднак будуць ведаць, што прарок ёсць між імі.
ЛУКАША 10:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі ў які горад увойдзеце і не прымуць вас, выходзячы на вуліцы іх, кажыце: Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі прыйдзеце ў які горад, і ня прыймуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажыце: Біблія (пераклад В. Сёмухі) А як прыйдзеце ў які горад, і ня прымуць вас, дык, выйшаўшы на вуліцу, скажэце: |
А ці паслухаюць яны цябе, ці пагардзяць, — бо гэта народ упорысты, — аднак будуць ведаць, што прарок ёсць між імі.
А калі б хто вас не прыняў ды не слухаў слоў вашых, выйшаўшы вон з дома або з горада таго, абтрасіце пыл з ног вашых.
“Нават і пыл, што прыліп нам да ног з вашага горада, абтрасаем мы на вас; а ўсё ж такі ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае”.
і аздараўляйце хворых, што ў ім, ды кажыце ім: “Наблізілася да вас Валадарства Божае”.
І, калі б дзе вас не прынялі, выходзячы з таго горада, пыл абтрасіце з ног вашых на сведчанне супраць іх».
А калі пярэчылі яму і блюзнілі, атрасаў сваё адзенне ды казаў ім: «Кроў ваша на вашу галаву! Я чысты. Ад гэтай гадзіны пайду да паганаў».