Калі ж не меў ён намеру забіць, але Бог выдаў таго ў рукі яго, вызначу яму месца, куды ён павінен уцячы.
ЛІКІ 35:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж хто выпадкова і без нянавісці ўдарыў каго або кінуў у яго чым-небудзь ненаўмысна, Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі нехта выпадкова і бяз злосьці ўдарыў чалавека або кінуў у яго нечым ненаўмысна, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж ён штурхне яго незнарок, без варожасьці, альбо кіне на яго што-небудзь без намыслу, |
Калі ж не меў ён намеру забіць, але Бог выдаў таго ў рукі яго, вызначу яму месца, куды ён павінен уцячы.
выберыце сабе гарады, што маюць быць дапамогай уцекачам, якія, не хочучы, пралілі кроў;
Калі хто з нянавісці напаў на чалавека, або кінуў у яго штосьці наўмысна, так што той памер,
або калі хто ў злосці ўдарыў кулаком так, што той памер, тады той, хто ўдарыў, — забойца; і мсціўца за кроў можа яго забіць адразу ж, як сустрэне.
або, не бачачы яго, кінуў у яго каменем, які можа забіць, і ўдарыў яго так, што ён памер, але забойца не быў яго ворагам і не жадаў яму ліха,
але проста пайшоў з ім у лес секчы дрэвы і пры сячэнні дрэў сякера выпала з рук і жалеза, саскочыўшы з тапарышча, ударыла і забіла яго сябра, — тады хай ён уцякае ў адзін з вышэй згаданых гарадоў і жыве,
каб уцякаў у іх той, хто забіў чалавека не жадаючы, праз памылку і хоча пазбегнуць гневу блізкага, які з’яўляецца мсціўцам за кроў.
І калі мсціўца за кроў будзе пераследаваць яго, хай не аддадуць яго ў рукі яго, бо ён, не разумеючы таго, забіў блізкага свайго і не лічыў яго ворагам ані ўчора, ані заўчора.