І будзе: пры кожным маладзіку і ў кожны шабат прыйдзе кожная жывая істота, каб пакланіцца перад абліччам Маім, — кажа Госпад. —
ЗАХАРЫІ 14:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэтая кара спадзе на Егіпет і гэтая кара на ўсе народы, якія не прыйдуць на святкаванне ўрачыстасці палатак. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта будзе за грэх Эгіпту і за грэх усіх народаў, якія не ўзыйшлі, каб сьвяткаваць Сьвята Намётаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, што будзе за грэх Егіпта і за грэх усіх народаў, якія ня прыйдуць сьвяткаваць сьвята кучак! |
І будзе: пры кожным маладзіку і ў кожны шабат прыйдзе кожная жывая істота, каб пакланіцца перад абліччам Маім, — кажа Госпад. —
«Скажы сынам Ізраэля: “У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца будзе свята палатак, сем дзён Госпадавых.
І калі народ Егіпта не падымецца дзеля гэтага і не прыйдзе, зваляцца на яго няшчасці, якімі Госпад карае народы, што не прыйдуць на святкаванне свята палатак.
У той дзень на бразготках конскіх зробяць надпіс: «Пасвячонае Госпаду», і катлы ў доме Госпада будуць як ахвярныя чары перад ахвярнікам.
А вось што такое суд: Святло прыйшло ў свет, але людзі ўзлюбілі цемру болей за святло, бо ліхімі былі іх учынкі.