І ўзгарэўся гнеў Госпада супраць Ізраэля, і аддаў іх Госпад Газаэлю, цару Сірыі, і ў рукі Бэнадада, сына Газаэля, на ўвесь той час.
ЕРАМІІ 49:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І распалю Я агонь на мурах Дамаска, і паглыне ён палацы Бэнадада”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я распалю агонь на мурах Дамаску, і ён спаліць палацы Бэн-Гадада». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І запалю агонь у сьценах Дамаска, - і зьнішчыць харомы Вэнадада. |
І ўзгарэўся гнеў Госпада супраць Ізраэля, і аддаў іх Госпад Газаэлю, цару Сірыі, і ў рукі Бэнадада, сына Газаэля, на ўвесь той час.
І даў Госпад Ізраэлю збаўцу, і быў ён вызвалены з рукі Сірыі; і пражывалі сыны Ізраэля ў сваіх палатах, як і ўчора і заўчора.
І запаліць ён агонь у капішчах багоў егіпецкіх, і спаліць іх, а тых забярэ ў палон, і ачысціць зямлю Егіпецкую, як ачышчае пастух ад вашэй адзенне сваё і выходзіць адтуль у супакоі.
І спатыкнецца пыха, і ўпадзе, і не будзе каму яе падняць, і запалю Я агонь па яго гарадах, і ён праглыне ўсё навакол”.