А калі абвесціш гэтаму народу ўсе гэтыя словы і скажуць табе: “Чаму Госпад прызначыў на нас усё гэта вялікае ліха? Што за злачыннасць наша і што за грэх наш, у чым зграшылі мы Госпаду, Богу нашаму?”,
ЕРАМІІ 22:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пройдзе многа народаў праз гэты горад, і скажа кожны блізкаму свайму: “Чаму зрабіў так Госпад гэтаму вялікаму гораду?” Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць праходзіць шмат народаў праз горад гэты, і скажа кожны бліжняму свайму: "Чаму зрабіў так ГОСПАД гораду гэтаму вялікаму?" Біблія (пераклад В. Сёмухі) І многія народы будуць праходзіць праз горад гэты і казаць адзін аднаму: «за што Гасподзь так зрабіў з гэтым вялікім горадам?» |
А калі абвесціш гэтаму народу ўсе гэтыя словы і скажуць табе: “Чаму Госпад прызначыў на нас усё гэта вялікае ліха? Што за злачыннасць наша і што за грэх наш, у чым зграшылі мы Госпаду, Богу нашаму?”,
І ўзяў кіраўнік целаахоўнікаў Ярэмію, і сказаў яму: «Госпад, Бог твой, прадказаў такое няшчасце гэтаму месцу;
і здзейсніў, і зрабіў Госпад, як прадказваў. Саграшылі бо вы супраць Госпада і не паслухаліся Яго голасу, і таму здзейснілася на вас слова гэтае.
Не верылі валадары зямлі дый усе жыхары свету, што ўварвецца вораг і непрыяцель праз брамы Ерузаліма.
І некаторых з іх ухаваю ад меча, і голаду, і заразы, каб расказвалі пра ўсе злачынствы іх сярод народаў, дзе апынуцца, і даведаюцца, што Я — Госпад».
І яны суцешаць вас, калі ўбачыце іх паводзіны ды іх учынкі, і пераканаецеся, што не без падстаў зрабіў Я ўсё, што Я яму зрабіў,” — кажа Госпад Бог».
І пагане зразумеюць, што ізраэльцы дзеля сваёй правіннасці былі захоплены, бо адышлі ад Мяне, і Я аблічча Маё схаваў ад іх і аддаў іх у рукі іх ворагаў, і пападалі яны ўсе ад меча.
і ты станеш ганьбай і пасмешышчам, перасцярогай і страхам для народаў, што цябе акружаюць, калі споўню Я суды на цябе ў абурэнні, і ў лютасці, і ў пакараннях гневу. Я, Госпад, сказаў гэта.
Табе, Госпадзе, справядлівасць, нам жа — сорам на тварах, як сёння: чалавеку Юды і жыхарам Ерузаліма, і ўсяму Ізраэлю, блізкім і далёкім ва ўсіх краях, у якія выгнаў Ты іх з прычыны правіннасцей іх, якімі зграшылі перад Табой.