Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 22:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі бо дакладна споўніце вы гэтае слова, то будуць уваходзіць праз брамы гэтага дома цары з роду Давіда, якія сядзяць на пасадзе яго ды ўзвышаюцца на калясніцах і на конях, самі, і паслугачы іх, і народ іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо калі вы, выконваючы, выканаеце слова гэтае, будуць уваходзіць у брамы дому гэтага валадары, якія сядзяць на пасадзе Давіда і ўяжджаюць на калясьніцах і конях, яны, слугі іхнія і народ іхні.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо калі вы будзеце выконваць слова гэтае, дык будзеце ўваходзіць брамаю дома гэтага, цары, што сядзіце замест Давіда на троне ягоным, езьдзіце на калясьніцы і на конях, - самі і слугі іх і народ іхні.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 22:4
2 Крыжаваныя спасылкі  

будуць уваходзіць праз брамы гэтага горада цары і князі, якія сядзяць на пасадзе Давіда ды ездзяць на падводах і конях, самі і князі іх, мужы Юдэі і жыхары Ерузаліма, а горад гэты будзе абжыты вечна.


І скажы яму: “Слухай слова Госпада ты, цар Юдэйскі, які сядзіш на пасадзе Давіда, ты, і твае паслугачы, і твой народ, які ўваходзіць праз гэтыя брамы.