Няма цемры, ані ценю смерці, каб там маглі схавацца тыя, што чыняць несправядлівасць.
ЕЗЭКІІЛЯ 8:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, прабі мур гэты!» І калі я прабіў мур, з’явіўся адзін праход. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён сказаў мне: «Сын чалавечы, прабі мур гэты!» І я прабіў мур, і вось, праход. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў мне: сыне чалавечы! пракапай сьцяну; і я пракапаў сьцяну і вось нейкія дзьверы. |
Няма цемры, ані ценю смерці, каб там маглі схавацца тыя, што чыняць несправядлівасць.
Гора тым, якія глыбока хаваюць намеры свае перад Госпадам, якіх справы схаваныя ў цемры, і якія кажуць: «Хто бачыць нас ды хто знае нас?»
На фрэнзлях шатаў тваіх — кроў бязвінных і ўбогіх душ, якіх ты не злавіла на зладзействе, але сярод гэтага ўсяго
Калі чалавек схаваецца ў заканурку, Я не ўбачу яго? — кажа Госпад. — Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа Госпад.
І завёў мяне да ўваходу ў панадворак, і я прыгледзеўся, і вось, там была адна дзірка ў муры.
І Ён сказаў мне: «Увайдзі і паглядзі на тыя найгоршыя агіднасці, якія яны тут робяць!»