І большая зала мела наўкола тры рады з распілаваных камянёў і адзін рад з абчэсанага кедра; падобна як унутраная зала святыні Госпада і прысенак святыні.
ЕЗЭКІІЛЯ 8:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І завёў мяне да ўваходу ў панадворак, і я прыгледзеўся, і вось, там была адна дзірка ў муры. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён завёў мяне да ўваходу ў панадворак, і я прыгледзеўся, і вось, дзіра ў муры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывёў мяне да ўваходу ў двор, і я зірнуў, і вось у сьцяне - адтуліна. |
І большая зала мела наўкола тры рады з распілаваных камянёў і адзін рад з абчэсанага кедра; падобна як унутраная зала святыні Госпада і прысенак святыні.
І пабудаваў ён ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух панадворках святыні Госпадавай,
І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, ці бачыш, што яны робяць, страшныя агіднасці, якія робіць тут дом Ізраэля, каб Мяне змусіць аддаліцца ад Маёй святыні. І калі лепш прыгледзішся, убачыш агіднасці яшчэ горшыя».
І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, прабі мур гэты!» І калі я прабіў мур, з’явіўся адзін праход.
“Пракляты чалавек, які робіць статую або літога ідала, брыдоту перад Госпадам, твор рук рамесніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І ўвесь народ скажа: “Амін”.