І ва ўласнасць гораду дасцё абшар шырынёй у пяць тысяч прутоў і даўжынёй у дваццаць пяць тысяч прутоў, адпаведна да святой ахвяры; гэта мае належаць да ўсяго дому Ізраэля.
ЕЗЭКІІЛЯ 48:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тое ж, што застанецца на даўжыню ля святой часткі, будзе на дзесяць тысяч прутоў на ўсход і дзесяць тысяч прутоў на захад, будзе яно ля святой часткі, і будуць плады яго на хлеб тым, хто служыць гораду. Біблія (пераклад А.Бокуна) А тое, што засталося з даўжыні насупраць часткі сьвятой, [мае] дзесяць тысячаў [прутоў] на ўсход і дзесяць тысячаў [прутоў] на захад. І будзе яно каля часткі сьвятой, і ўраджай ягоны будзе на хлеб для работнікаў гораду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А што застаецца з даўжыні супроць сьвяшчэннай дзялянкі - дзесяць тысяч на ўсход і дзесяць тысяч на захад насупраць сьвяшчэннай дзялянкі, творы з гэтай зямлі павінны быць для прадуктаў гарадскім работнікам. |
І ва ўласнасць гораду дасцё абшар шырынёй у пяць тысяч прутоў і даўжынёй у дваццаць пяць тысяч прутоў, адпаведна да святой ахвяры; гэта мае належаць да ўсяго дому Ізраэля.
А горад будзе мець пашы на дзвесце пяцьдзесят прутоў на поўнач, і на дзвесце пяцьдзесят прутоў на поўдзень, і на дзвесце пяцьдзесят прутоў на ўсход, і на дзвесце пяцьдзесят прутоў да мора.
І ў той дзень вырашыў ён, што яны будуць дапамагаць усяму народу і ахвярніку Госпада, секчы дровы і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое Госпад выбраў.