У чатырох рагах панадворка былі закрытыя малыя панадворкі, даўжынёю ў сорак локцяў і шырынёю ў трыццаць локцяў: усе чатыры мелі той жа самы памер.
ЕЗЭКІІЛЯ 46:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кругом стаяў мур, які агібаў чатыры малыя панадворкі, і пад мурамі вакол былі размешчаны вогнішчы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І мур кругом тых чатырох з усіх бакоў, а ніжэй, пры муры, былі вогнішчы наўкола. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вакол усіх чатырох - сьцены, а каля сьцен зроблены агмені вакол. |
У чатырох рагах панадворка былі закрытыя малыя панадворкі, даўжынёю ў сорак локцяў і шырынёю ў трыццаць локцяў: усе чатыры мелі той жа самы памер.
І сказаў ён мне: «Гэта дамы на гатаванне, дзе паслугачы дома Госпада маюць варыць ахвяры народа».