І калі ўвойдуць яны ў брамы ўнутранага панадворка, яны апрануць ільняныя шаты; і хай не апранаюць на сябе нічога з воўны, калі спаўняюць службу пры брамах унутранага панадворка і ў доме.
ЕЗЭКІІЛЯ 44:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ў дзень уваходу свайго ў свяцілішча, на ўнутраны панадворак, каб служыць Мне ў свяцілішчы, хай ускладзе ён ахвяру за грэх свой, — кажа Госпад Бог. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў дзень, калі ён увойдзе ў сьвятыню, на ўнутраны панадворак, каб служыць у сьвятыні, ён ахвяруе за грэх свой, кажа Госпад ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ў той дзень, калі яму трэба будзе прыступаць да сьвятыні ва ўнутраным двары, каб служыць пры сьвятыні, ён павінен прынесьці ахвяру за грэх, кажа Гасподзь Бог. |
І калі ўвойдуць яны ў брамы ўнутранага панадворка, яны апрануць ільняныя шаты; і хай не апранаюць на сябе нічога з воўны, калі спаўняюць службу пры брамах унутранага панадворка і ў доме.
або калі нехта дакранецца нейкай нячыстасці чалавечай, якой-колечы рэчы нячыстай, дзеля якой мог апаганіцца, і яму гэта будзе невядома, а потым даведаецца, то паддасца ён праступку,
і хай прынясе ён Госпаду ў ахвяру за грэх свой, якім зграшыў, авечку са статка або казу як ахвяру за грэх, і ачысціць яго святар ад граху яго.