І пабудаваў ён да ўсяе святыні памост у пяць локцяў вышыні, і прымацаваў да святыні кедравымі бярвеннямі.
ЕЗЭКІІЛЯ 41:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і бакавыя пакоі, пакой за пакоем у тры рады. І былі выступы ў муры дома перад бакавымі пакоямі навокал, маючы служыць за падпоры, бо ў сцяне святыні не было падпор, Біблія (пераклад А.Бокуна) І гэтых бакавых пакояў, пакой пры пакоі, — трыццаць у тры шэрагі; і яны абапіраліся на мур, які пабудаваны ўздоўж Дому з усіх бакоў наўкола для падтрыманьня бакавых пакояў, і [пакоі] не абапіраліся на мур Дому [Божага]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бакавых пакояў было трыццаць тры, пакой каля пакоя; яны ўдаюцца ў сьцяну, якая ў храма для пакояў вакол, так што яны ў сувязі зь ёю, але сьцяны самога храма не кранаюць. |
І пабудаваў ён да ўсяе святыні памост у пяць локцяў вышыні, і прымацаваў да святыні кедравымі бярвеннямі.
І завёў ён мяне на знешні панадворак, і вось, былі на панадворку пакоі, і падлога, выкладзеная кругом каменем; трыццаць пакояў было на падлозе кругом;
І змераў ён мур святыні — шэсць локцяў, і шырыню прыбудовы — чатыры локці з усіх бакоў кругом святыні;
Былі бо яны трохпавярховыя і не мелі калон такіх, як калоны на панадворках; таму, такім чынам, будынак падымаўся ад зямлі па паверхах: ад ніжніх і ад сярэдніх.
якія магутнасцю Божай праз веру захоўваецеся дзеля збаўлення, прыгатаванага аб’явіцца ў апошні час.