А калі пабудуеш Мне ахвярнік каменны, то не будуй яго з камянёў часаных, бо, калі ўздымеш на яго склюд, ён будзе апаганены.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А чатыры сталы на ахвяры цэласпалення былі зроблены з чатырохвугольных камянёў, даўжынёю ў паўтара локця і шырынёю ў паўтара локця, і вышынёю ў адзін локаць; Біблія (пераклад А.Бокуна) А чатыры сталы на ахвяры цэласпаленьня [былі] з чэсанага камяня, даўжыня [іх] — паўтары локці, шырыня — паўтары локці, вышыня — адзін локаць; на іх клалі прылады для забіваньня ахвяраў цэласпаленьня і [іншых] ахвяраў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І чатыры сталы для прыгатаваньня цэласпаленьня былі з часаных камянёў, даўжынёю ў паўтара локця і шырынёю ў паўтара локця, а вышынёю ў адзін локаць; на іх кладуць прылады для заколу ахвяры цэласпаленьня і іншыя ахвяры. |
А калі пабудуеш Мне ахвярнік каменны, то не будуй яго з камянёў часаных, бо, калі ўздымеш на яго склюд, ён будзе апаганены.
І ў прысенках брамы былі два сталы з аднаго і два сталы з другога боку для забівання на іх ахвяр цэласпалення, і ахвяр за грэх, і ахвяр аднагараджэння.
і крукі на шырыню далоні былі прыроблены да сцен памяшкання кругом, на іх будуць класці прылады да забівання ахвяр цэласпаленняў і іншых ахвяр, а на сталы — мяса ахвяры.