І будзе ў той дзень: наведае Госпад войска нябеснае на вышынях і валадароў зямных на зямлі;
ЕЗЭКІІЛЯ 39:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) падзеш ты на адкрытым полі, бо Я гэта сказаў, — кажа Госпад Бог. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты ўпадзеш на абліччы поля, бо Я прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На адкрытым полі ўпадзеш, бо Я сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог. |
І будзе ў той дзень: наведае Госпад войска нябеснае на вышынях і валадароў зямных на зямлі;
Будзе ён мець пахаванне, якое спраўляецца аслу. Будуць яго цягнуць і кінуць далёка па-за брамамі Ерузаліма».
і раскладуць іх для сонца, месяца ды ўсяго войска нябеснага, якіх яны любілі ды якім служылі, за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся.
Ды выкіну цябе ў пустыню і разам усіх рыб рэк тваіх. І падзеш ты на паверхню зямлі, ніхто цябе не падыме і не пахавае. Звярам палявым і птушкам паднебным аддаў Я цябе на пажыранне.
і Я кіну цябе на сушу, выкіну цябе на паверхню палёў, і зраблю, што на табе абжывуцца ўсе птушкі паднебныя і звяры дзікія табою пажывяцца;
і ўзгоркі яе Я напоўню трупамі забітых, на ўзвышшах тваіх, і ў лагчынах тваіх, і ва ўсіх рэках тваіх будуць падаць пазабіваныя мечам.
На гарах Ізраэля ўпадзеш ты, і ўсе твае дружыны, і народы, якія з табою; драпежным птушкам усякага роду і дзікім звярам палявым на жыраванне аддаю Я цябе:
І спашлю Я агонь на Магога і на тых, хто бяспечна жыве на астравах, і пазнаюць яны, што Я — Госпад.