І кожная ішла напрасткі: ішлі туды, куды іх вяло імкненне духу, і, ідучы, не адварочваліся.
ЕЗЭКІІЛЯ 1:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Куды кіраваў іх дух, каб ісці, туды ішлі, і колы адначасова падымаліся, ідучы за імі; бо дух жывых істот знаходзіўся ў колах. Біблія (пераклад А.Бокуна) Куды кіраваў іх Дух, каб ішлі, яны ішлі туды, куды Дух [хацеў] ісьці, і колы падымаліся з імі, бо дух [істоты] жывой [быў] у колах. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Куды дух хацеў ісьці, туды ішлі і яны; куды б ні пайшоў дух, і колы падымаліся нароўні зь імі, бо дух жывёлін быў у колах. |
І кожная ішла напрасткі: ішлі туды, куды іх вяло імкненне духу, і, ідучы, не адварочваліся.
Калі рухаліся гэтыя істоты, рухаліся і колы, і калі спыняліся, таксама і колы затрымліваліся; і калі яны падымаліся з зямлі, і колы падымаліся таксама, і колы ішлі за імі, бо дух жывых істот знаходзіўся ў колах.
Калі херубіны затрымліваліся, таксама і яны затрымліваліся, і калі падымаліся, то падымаліся таксама і яны разам з імі; бо быў у іх дух істоты жывой.