ДРУГІ ЗАКОН 27:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды напішы на камянях усе словы закону гэтага выразна і ясна». Біблія (пераклад А.Бокуна) І напішы на камянях усе словы Закону гэтага выразна і добра». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і напішы на камянях усе словы закона гэтага вельмі выразна. |
І адказаў мне Госпад гэтымі словамі: «Запішы бачанне і змясці яго на табліцах, каб той, хто чытае, мог яго зразумець.
Гэта ўсё расказваў вам у прыпавесцях; прыходзіць гадзіна, што ўжо не ў прыпавесцях расказваць буду вам, але яўна абвяшчу вам пра Айца.
І складзі ахвяры прымірэння, і еж там і весяліся перад абліччам Госпада, Бога твайго;
Потым Майсей і святары левіты народа прамовілі да ўсяго Ізраэля: «Слухай уважліва, Ізраэль: у дзень сённяшні стаўся ты народам Госпада, Бога твайго.
як загадаў Майсей, слуга Госпада, сынам Ізраэля і як запісана ў кнізе закону Майсея, ахвярнік з неапрацаваных камянёў, да якіх не дакранулася жалеза; на ім складзена было цэласпаленне Госпаду, і складалі ахвяры прымірэння.