Ці то злодзеі ўварваліся да цябе, або рабаўнікі ноччу, — які ж ты абрабаваны! Ці не нарабавалі яны, колькі хацелі? А калі збіральнікі вінаграду ўварваліся да цябе, ці ж не пакінулі яны табе адны голыя галінкі?
ДРУГІ ЗАКОН 24:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі будзеш збіраць вінаград, не збірай гронак, якія засталіся, але хай будуць яны на спажытак для чужынца, сіраты і ўдавы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі будзеш зьбіраць вінаград твой, не зьбірай гронак, якія засталіся, але няхай будуць яны для прыхадня, сіраты і ўдавы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі будзеш зьбіраць плады ў вінаградніку тваім, не абірай рэштак за сабою: няхай застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве; |
Ці то злодзеі ўварваліся да цябе, або рабаўнікі ноччу, — які ж ты абрабаваны! Ці не нарабавалі яны, колькі хацелі? А калі збіральнікі вінаграду ўварваліся да цябе, ці ж не пакінулі яны табе адны голыя галінкі?
Калі будзеш жаць жніво на полі сваім і, забыўшыся, пакінеш сноп на полі, не вяртайся забраць яго, але дазволь забраць яго чужынцу, сіраце ды ўдаве, каб дабраславіў цябе Госпад, Бог твой, ва ўсім, што будуць рабіць рукі твае.
Калі будзеш збіраць аліўкі і застанецца некалькі на дрэве, не вяртайся забраць іх, але пакінь іх для чужынца, сіраты ды ўдавы.