І не будуць яны жаніцца з удовамі або пакінутымі, але толькі з дзяўчынамі з нашчадкаў дому Ізраэля; аднак могуць жаніцца і з удавой мужа святара.
ДРУГІ ЗАКОН 24:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і калі тая, выйшаўшы, стане жонкаю іншага, Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі яна выйдзе з дому свайго, і пойдзе, і стане жонкаю іншага, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і яна выйдзе з дома ягонага, пойдзе і выйдзе за другога мужа, |
І не будуць яны жаніцца з удовамі або пакінутымі, але толькі з дзяўчынамі з нашчадкаў дому Ізраэля; аднак могуць жаніцца і з удавой мужа святара.
Не возьме за жонку ані ўдавы, ані разведзенай, ані зняслаўленай, ані распусніцы, ніводнай з такіх не возьме, але возьме дзяўчыну са сваякоў сваіх.
Не возьмуць яны за жонку распусніцы або зняслаўленай; ані той, якая адрынута мужам, бо той пасвячоны Богу свайму.
Аднак, калі дачка святара аўдавела або была кінута і, не маючы дзяцей, вярнулася ў дом бацькі свайго, як звычайная дзяўчына, будзе жывіцца стравай бацькі свайго. Ніхто, аднак, чужы не мае права есці яе.
А калі ў той дзень пачуе муж і запярэчыць, то абяцанні яе і словы, якімі звязала душу сваю, будуць марнымі; і ласкавы да яе будзе Госпад.
А Я кажу вам: кожны, хто пакідае жонку сваю, акрамя як з прычыны яе распусты, выстаўляе яе на чужаложства. І той, хто жэніцца з ёю, чужаложыць.
А калі бязверны хоча разлучыцца, хай разлучаецца. Брат або сястра ў гэткіх выпадках не прынявольваюцца. Да згоды паклікаў нас Госпад.
Калі чалавек возьме жонку і станецца яе мужам, і яна не знойдзе ласкі ў вачах яго дзеля нейкай брыдкасці, напіша ён ёй пасведчанне разводнае, падасць у рукі яе і выправіць яе з дому свайго;
а той таксама зненавідзіць яе, і дасць ёй пасведчанне аб разводзе, і адашле з дому свайго, або калі ён памрэ,