Ён жа, даўшы ім знак рукою маўчаць, расказаў, як Госпад вывеў яго з астрога, і сказаў: «Паведаміце пра гэта Якубу і братам». І, выйшаўшы, пайшоў у другое месца.
ДЗЕІ 12:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж настаў дзень, між жаўнерамі ўзнікла немалая трывога з-за таго, што сталася праз Пётру. Біблія (пераклад А.Бокуна) А як настаў дзень, было хваляваньне немалое ў жаўнераў адносна таго, што магло стацца з Пятром. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі настаў дзень, паміж воінамі ўсчалася вялікая трывога: што сталася зь Пятром; |
Ён жа, даўшы ім знак рукою маўчаць, расказаў, як Госпад вывеў яго з астрога, і сказаў: «Паведаміце пра гэта Якубу і братам». І, выйшаўшы, пайшоў у другое месца.
Ірад жа, калі спытаўся пра яго і не знайшоў, судзіў вартаўнікоў, загадаўшы пакараць іх смерцю. І, перабраўшыся з Юдэі ў Цэзарэю, там затрымаўся.
Калі вартавы абудзіўся і ўбачыў дзверы астрога адчыненыя, выцягнуўшы меч, хацеў забіць сябе, думаючы, што вязні паўцякалі.