І цар з поўдня закіпіць гневам і пойдзе, каб ваяваць з ім, з царом поўначы, і выставіць ён супраць яго вельмі вялікую сілу, і вялікая гэта сіла пападзе ў яго рукі.
ДАНІІЛА 11:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І набярэ сілы цар поўдня, ды адзін з князёў яго перавысіць яго сілай і завалодае дзяржавай большай, чым яго дзяржава. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўмацуецца валадар з поўдня, але [адзін] з князёў ягоных будзе мацнейшым за яго і запануе, і панаваньне тое будзе большым за панаваньне ягонае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзмоцніцца паўднёвы цар, а адзін з князёў ягоных перасіліць яго і будзе валадарыць, і вялікае будзе валадарства ў яго. |
І цар з поўдня закіпіць гневам і пойдзе, каб ваяваць з ім, з царом поўначы, і выставіць ён супраць яго вельмі вялікую сілу, і вялікая гэта сіла пападзе ў яго рукі.
І ў тых часах многія выступяць супраць цара паўднёвага, таксама сыны крыўдзіцеляў народа твайго паўстануць, каб здзейсніць бачанне, і загінуць.
І будзе падбадзёрвацца мужнасць яго і сэрца яго супраць паўднёвага цара ў вялікім войску; і цар поўдня будзе паднімацца на вайну, збіраючы вялікае і вельмі дужае войска, і не ўтрымаецца, бо выступяць супраць яго змоўшчыкі.
І ў апошні час будзе ваяваць супраць яго цар поўдня і цар поўначы ўдарыць яго, як бура, калясніцамі, і конніцай, і многімі караблямі, і ўвойдзе ў землі, і знішчыць іх, і пройдзе.
Вараныя коні былі на ёй, выходзілі ў зямлю паўночную, і за імі белыя пабеглі, і коні розных масцей выйшлі на поўдзень.