І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.
ГАБРЭЯЎ 7:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык бачыце, які вялікі той, каму патрыярх Абрагам даў дзесяціну са здабычы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бачыце, які вялікі той, якому нават Абрагам патрыярх даў дзесяціну са здабычы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бачыце, які вялікі той, каму і Абрагам-патрыярх даў дзесяціну з найлепшых здабыткаў сваіх. |
І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.
і дабраславёны Бог Узвышні, Які аддаў у рукі твае ворагаў тваіх». І даў яму [Абрам] дзесятую частку з усяго.
Мужы браты, хай дазволена мне будзе сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, ды магіла яго захавалася ў нас да сённяшняга дня.
І споўнілася Пісанне, дзе сказана: «Паверыў Абрагам Богу, і залічана гэта яму за праведнасць», і названы ён сябрам Божым.