і з усіх жывуноў па пары кожнага цела ўвядзі ў арку, каб жылі з табою, мужчынскага роду і жаночага, каб ацалелі разам з табою ад пагібелі.
БЫЦЦЁ 7:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Са звяроў чыстых і нячыстых, і з птушак, і з усяго, што рухаецца па зямлі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Са скаціны чыстай і са скаціны, якая нячыстая, з птушак і з усяго, што поўзае па зямлі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І з быдла чыстага і з усіх паўзуноў зямных |
і з усіх жывуноў па пары кожнага цела ўвядзі ў арку, каб жылі з табою, мужчынскага роду і жаночага, каб ацалелі разам з табою ад пагібелі.
З птушак па родзе іх, і з жывёлы ў родзе яе, і з усіх паўзуноў зямлі паводле роду іх: з усіх па пары ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывымі.
Яны, а таксама кожны звер паводле роду свайго, і ўся жывёла ў родзе сваім, і кожны паўзун, які рухаецца па зямлі ў родзе сваім, і сукупнасць летуноў паводле роду іх, усе птушкі і ўсе крылатыя
З усіх звяроў чыстых вазьмі сем на сем — самцоў і самак, са звяроў нячыстых — два на два: самцоў і самак;
таксама з птушак паднебных — па сем самцоў і па сем самак, каб зберагчы іх патомства для ўсёй зямлі.