А Давід сказаў Абісаю: «Сэба, сын Бохры, зробіць нам большае зло, чым Абсалом; дык збяры паслугачоў гаспадара свайго і дагані яго, каб не знайшоў ён умацаваных гарадоў і не ўцёк ад нас».
ІСУСА 10:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, ударыўшы ворагаў найвялікшай караю аж да знішчэння так, што толькі рэшткі з іх змаглі ўцячы ў гарады ўмацаваныя, Біблія (пераклад А.Бокуна) Егошуа і сыны Ізраіля зрабілі вялікае зьнішчэньне сярод ворагаў сваіх, што толькі рэшткі змаглі ўцячы ад іх у гарады ўмацаваныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля таго як Ісус і сыны Ізраілевыя цалкам пабілі іх вельмі вялікім разгромам, і рэшткі іх паўцякалі ў гарады ўмацаваныя, |
А Давід сказаў Абісаю: «Сэба, сын Бохры, зробіць нам большае зло, чым Абсалом; дык збяры паслугачоў гаспадара свайго і дагані яго, каб не знайшоў ён умацаваных гарадоў і не ўцёк ад нас».
І выйшаў цар Ізраэльскі, і ўдарыў коней і калясніцы, і ўдарыў ён Сірыю вялікай карай.
Такім чынам, паразіў іх Абія і народ яго плягаю страшнай; і пала пабітых ізраэльцаў пяцьсот тысяч мужных ваяроў.
Абвяшчайце ў Юдэі і дайце пачуць у Ерузаліме; распавядайце і трубіце ў трубы па зямлі, крычыце моцна і кажыце: “Збіраймася і хадземце ў гарады ўмацаваныя!”
«Чаму ж мы сядзім? Збірайцеся і пойдзем у гарады ўмацаваныя, каб там загінуць, бо Госпад, Бог наш, аддаў нас на загубу, і на піццё даў нам атручаную ваду, бо зграшылі мы перад Госпадам.
і напалохаў іх Госпад перад абліччам Ізраэля, і знішчыў іх вялікаю караю ў Габаоне, і гнаў іх у бок узгорка Бэтарон, і біў іх аж да Азэкі і Македы.
А вы не стойце, але пераследуйце ворагаў і таксама забівайце апошніх з уцекачоў; не дазвольце ім увайсці ў гарады свае за дапамогаю, бо Госпад, Бог ваш, выдаў іх у рукі вашы».
усё войска вярнулася да Ешуа ў Македу ў лагер, жывыя і здаровыя; і ніхто не адважыўся нават языком варухнуць супраць сыноў Ізраэля.
І ўсё навокал, гарады і іх цароў, схапіў, ударыў, і знішчыў, і спустошыў, як загадаў Майсей, паслугач Госпадаў.
І аддаў іх Госпад у рукі Ізраэля; ён разбіў іх і гнаўся за імі аж да вялікага Сідона і Мацэрэфота на захадзе і аж да даліны Міцпы на ўсходзе. Так забіваў усіх, што не застаўся ніводзін з іх;
Дык, забіўшы ўсіх жыхароў Гая, якія пагналіся за ўцякаючым у пустыню Ізраэлем, на тым самым полі засекшы іх мечам, сыны Ізраэля, вярнуўшыся, забілі ўвесь горад вастрыём меча.