І сказаў ён Ёсафату: ці пойдзеш ты са мною на вайну супроць Рамота Галаадскага? І сказаў Ёсафат цару Ізраільскаму: як ты, так і я; як твой народ, так і мой народ; як твае коні, так і мае коні.
4 ЦАРСТВАЎ 3:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пайшоў і паслаў да Ёсафата, цара Юдэйскага, сказаць: цар Маавіцкі адасобіўся ад мяне, ці пойдзеш са мною на вайну супроць Маава? Ён сказаў: пайду; як ты, так і я, як твой народ, так і мой народ, як твае коні, так і мае коні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў, і паслаў да Язафата, валадара Юды, кажучы: «Валадар Мааву збунтаваўся супраць мяне. Ці пойдзеш са мною ваяваць супраць Мааву?» Той сказаў: «Пайду. Як ты, так і я, як народ твой, так і народ мой, як коні твае, так і коні мае». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ў дарозе ён паслаў Язафату, цару Юдэі, пасланцоў, паведамляючы: «Цар Мааба ўзбунтаваўся супраць мяне. Ці хочаш пайсці са мной ваяваць супраць Мааба?» Той адказаў: «Пайду. Як ты, так і я, як твой народ, так і мой народ, як твае коннікі, так і мае коннікі». |
І сказаў ён Ёсафату: ці пойдзеш ты са мною на вайну супроць Рамота Галаадскага? І сказаў Ёсафат цару Ізраільскаму: як ты, так і я; як твой народ, так і мой народ; як твае коні, так і мае коні.
І пайшоў цар Ізраільскі і цар Юдэйскі і цар Эдомскі, і ішлі яны абыходам сем дзён, і ня было вады войску і быдлу, якое шло за імі.
І казаў Ахаў, цар Ізраільскі, Ёсафату, цару Юдэйскаму: ці пойдзеш са мною ў Рамот Галаадскі? Той сказаў Яму: як ты, так і я, як твой народ, так і мой народ: іду з табою на вайну!
І выступіў насустрач яму Іуй, сын Ананіі, празорлівец, і сказаў цару Ёсафату: ці сьлед было табе дапамагаць бязбожніку і любіць ненавісьнікаў Госпада? За гэта на цябе гнеў ад аблічча Гасподняга.