І вось, чалавек Божы прыйшоў з Юдэі па слове Гасподнім у Вэтыль, у той час, як Ераваам стаяў каля ахвярніка, каб учыніць дымленьне.
4 ЦАРСТВАЎ 23:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў Ёсія: што гэта за помнік, які я бачу? І сказалі яму жыхары горада: гэта магіла чалавека Божага, які прыходзіў зь Юдэі, і абвясьціў пра тое, што ты робіш над ахвярнікам Вэтыльскім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў [Ёсія]: «Што гэта за помнік, які я бачу?» І сказалі яму жыхары гораду: «Гэта магіла чалавека Божага, які прыйшоў з Юды і абвясьціў тое, што ты зрабіў з ахвярнікам у Бэтэлі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спытаўся Осія: «Што гэта за помнік, які, азірнуўшыся, бачу?» І адказалі яму жыхары таго горада: «Гэта магіла чалавека Божага, які прыйшоў з Юдэі і прадказаў тое, што ты зрабіў з ахвярнікам у Бэтэлі». |
І вось, чалавек Божы прыйшоў з Юдэі па слове Гасподнім у Вэтыль, у той час, як Ераваам стаяў каля ахвярніка, каб учыніць дымленьне.