Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 18:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У той час зьняў Эзэкія золата зь дзьвярэй дома Гасподняга і зь дзьвярных слупоў, якія пазалаціў Эзэкія, цар Юдэйскі, і аддаў яго цару Асірыйскаму.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У той час Эзэкія зьняў [золата] з дзьвярэй Дому ГОСПАДА і з вушакоў, якія пазалаціў Осія, валадар Юды, і аддаў яго валадару Асірыі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У той час Эзэкія разбіў падвойныя дзверы святыні Госпада і вушакі, якія пазалаціў ён сам, і аддаў золата цару асірыйцаў.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 18:16
7 Крыжаваныя спасылкі  

Але Ёас, цар Юдэйскі, узяў усё ахвяраванае, што ахвяравалі храму Ёсафат, і Ёрам і Ахозія, бацькі ягоныя, цары Юдэйскія, і што ён сам ахвяраваў, і ўсё золата, знойдзенае ў скарбніцах дома Гасподняга і дома царскага, і паслаў Азаілу, цару Сірыйскаму; і ён адступіў ад Ерусаліма.


Астатняе пра Ёаса і пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх.


І аддаў Эзэкія ўсё срэбра, якое знайшлося ў доме Гасподнім і ў скарбніцах дома царскага.


І паслаў цар Асірыйскі Тартана і Рабсарыса і Рабсака з Лахіса да цара Эзэкіі зь вялікім войскам у Ерусалім. І пайшлі, і прыйшлі да Ерусаліма; і пайшлі, і прыйшлі, і сталі каля вадаправода верхняе сажалкі, якая на дарозе поля лямцавальнага.


У першы год валадараньня свайго, у першы месяц, ён адчыніў дзьверы дома і аднавіў іх,


І зарадаваўся пасланцам Эзэкія і паказаў ім дом скарбаў сваіх, срэбра і золата, і пахошчы і каштоўныя масьці, увесь збройны свой дом, і ўсё, што было ў скарбніцах ягоных, - нічога не засталося, чаго не паказаў бы ім Эзэкія ў доме сваім і ва ўсім валоданьні сваім.