Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 7:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І зрабіў ён дзесяць медных падставак; даўжыня кожнай падстаўкі - чатыры локці, шырыня - чатыры локці і тры локці - вышыня.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І зрабіў ён дзесяць мядзяных падставаў; кожная падстава мела чатыры локці даўжыні, чатыры локці шырыні і тры локці вышыні.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Зрабіў ён дзесяць медных падножжаў: кожнае падножжа мела чатыры локці даўжыні, і чатыры локці шырыні, і тры локці вышыні.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 7:27
10 Крыжаваныя спасылкі  

Таўшчынёю яно было ў далонь, і краі яго, зробленыя падобна да беражкоў чары, былі падобныя на лілею, якая распусьцілася. Яно ўмяшчала дзьве тысячы батаў.


І вось будова падставак: у іх сьцены, сьцены паміж навугольнымі пласьцінамі;


І зрабіў дзесяць медных умывальніц: кожная ўмывальніца мясьціла сорак батаў, кожная ўмывальніца была чатыры локці, кожная ўмывальніца стаяла на адной зь дзесяці падставак.


І абламаў цар Ахаз абадкі на падстаўках, і зьняў зь іх умывальніцы, і мора зьняў з медных валоў, якія былі пад ім, і паставіў яго на каменную падлогу.


І слупы медныя, якія былі каля дома Гасподняга, і падставы, і мора меднае, якое ў доме Гасподнім, паламалі Халдэі, і занесьлі медзь іх у Вавілон;


слупы лікам два, мора адно, і падставы, якія зрабіў Саламон у дом Гасподні, - медзі ва ўсіх гэтых рэчах ня было вагі.


І падставы зрабіў ён і ўмывальніцы зрабіў на падставах;


Бо так кажа Гасподзь Саваоф пра слупы і пра меднае мора, і падножжы і іншыя рэчы, якія засталіся ў гэтым горадзе,


І слупы медныя, якія былі ў доме Гасподнім, і падставы, і меднае мора, якое ў доме Гасподнім, паламалі Халдэі і занесьлі ўсю медзь іхнюю ў Вавілон.


таксама два слупы, адно мора і дванаццаць медных валоў, якія служылі падстаўкамі, якія цар Саламон зрабіў у доме Гасподнім, - медзі ва ўсіх гэтых рэчах немагчыма было зважыць.