Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 7:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

сеткі плеценага вырабу і шнуркі ў выглядзе ланцужкоў для вянкоў, якія былі на вярху слупоў: сем на адным вянку і сем на другім вянку.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

На галавіцах, якія былі на версе слупоў, зрабіў сплецівы з ланцужкоў мастацкай работы, сем сплеціваў на адной галавіцы, і сем на другой галавіцы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і на капітэлях, якія былі наверсе, на слупах, былі сплецены нібы на манер тканіны, ніці па ўзоры ланцужкоў, злучаных між сабою цудоўнай работаю, сем на адной капітэлі, і сем на другой капітэлі.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 7:17
8 Крыжаваныя спасылкі  

і два вянкі, вылітыя зь медзі, ён зрабіў, каб пакласьці на вярху слупоў: пяць локцяў вышыні ў адным вянку і пяць локцяў вышыні ў другім вянку;


Так зрабіў ён слупы і два рады гранатавых яблыкаў вакол сеткі, каб пакрыць вянкі, якія наверсе слупоў; тое самае зрабіў і для другога вянка.


два слупы і дзьве апаяскі вянкоў, якія наверсе слупоў, і дзьве сеткі для накрываньня двух апаясак вянкоў, якія наверсе слупоў;


Васемнаццаць локцяў вышыні ў адным слупе; вянок на ім медны, а вышыня вянка тры локці, і сетка і гранатавыя яблыкі вакол вянка - усе зь медзі. Тое самае і на другім слупе зь сеткаю.


і два ланцужкі з чыстага золата, вітымі зрабі іх вырабам плеценым; і прымацуй вітыя ланцужкі да гнёздаў.


Да нагрудніка зрабі ланцужкі вітыя плеценага вырабу з чыстага золата;