І склікаў цар Ізраільскі ўсіх старэйшынаў зямлі і сказаў: прыкмячайце і глядзеце, ён намышляе ліхое; калі ён прысылаў да мяне па жонак маіх, і сыноў маіх, і срэбра маё і золата маё, я яму не адмовіў.
3 ЦАРСТВАЎ 20:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі яму ўсе старэйшыны і ўвесь народ: ня слухай і не згаджайся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі яму ўсе старшыні і ўвесь народ: «Ня слухай і не згаджайся з ім». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказалі яму ўсе старэйшыны і ўвесь народ: «Не слухай і не згаджайся з ім». |
І склікаў цар Ізраільскі ўсіх старэйшынаў зямлі і сказаў: прыкмячайце і глядзеце, ён намышляе ліхое; калі ён прысылаў да мяне па жонак маіх, і сыноў маіх, і срэбра маё і золата маё, я яму не адмовіў.
І сказаў ён паслам Вэнадада: скажэце гаспадару майму цару ўсё, па што ты прысылаў першы раз да раба твайго, я гатовы зрабіць, а гэтага не магу зрабіць. І пайшлі паслы і занесьлі яму адказ.