І выступілі сьпярша слугі абласных начальнікаў. І паслаў Вэнадад, і данесьлі яму, што людзі выйшлі з Самарыі.
3 ЦАРСТВАЎ 20:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выйшлі з горада слугі абласных начальнікаў і войска за імі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А гэта выйшлі з гораду юнакі начальнікаў акругаў і войска, якое ішло за імі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшлі з горада паслугачы кіраўнікоў правінцый, а рэшта войска ішла за імі, |
І выступілі сьпярша слугі абласных начальнікаў. І паслаў Вэнадад, і данесьлі яму, што людзі выйшлі з Самарыі.
Ён сказаў: калі па мір пайшлі яны, дык схапеце іх жывых, і калі на вайну выйшлі, таксама схапеце іх жывых.
І біў кожны праціўніка свайго; і пабеглі Сірыйцы, а Ізраільцяне пагналіся за імі. А Вэнадад, цар Сірыйскі, выратаваўся на кані зь вершнікамі.
І ўступіў Ёаў і людзі, якія былі ў яго, у бітву зь Сірыйцамі, і яны пабеглі ад яго.