3 ЦАРСТВАЎ 2:44 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар Сэмэю: ты ведаеш і ведае сэрца тваё ўсё зло, якое ты зрабіў бацьку майму Давіду; хай жа аберне Гасподзь ліха тваё на галаву тваю! Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Шымэю: «Ты ведаеш усё гэтае зло, і ведае сэрца тваё, якое зло ты зрабіў бацьку майму Давіду. І зьверне ГОСПАД ліхоту тваю на галаву тваю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў цар Сямэю: «Ты ведаў усё зло, якое ўсведамляе сэрца тваё, якое ты зрабіў бацьку майму, Давіду; вяртае Госпад ліхоту тваю на галаву тваю. |
Гатолія, маці Ахозіі, бачачы, што сын яе памёр, устала і вынішчыла ўсё царскае племя.
І вывеў ён царскага сына, і ўсклаў на яго царскі вянок і ўкрасы, і ўцаравалі яго, і памазалі яго, і пляскалі ў далоні і ўсклікалі: хай жыве цар!
Таму так кажа Гасподзь Бог: жыву Я! клятву Маю, якою ён пагардзіў, і спрымірэнства Маё, якое ён парушыў, Я абярну на яго галаву.
І што будзе з народам, тое і са сьвятаром; і пакараю яго паводле шляхоў ягоных і аддам яму паводле ўчынкаў ягоных.
А яны, пачуўшы гэта і адчуўшы дакоры сумленьня, пачалі выходзіць адзін за адным, пачынаючы са старэйшых да апошніх; і застаўся адзін Ісус і жанчына, якая стаяла пасярэдзіне.
яны паказваюць, што дзеі закона ў іх напісаны ў сэрцах, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то вінавацяць, то апраўдваюць адна адну,
бо калі сэрца (нашае) асуджае нас, дык тым болей Бог, таму што Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.
І пачуў Давід, што Навал памёр, і сказаў: дабраславёны Гасподзь, Які заплаціў яму за ганьбаваньне мяне Навалам, і Які ахаваў раба свайго ад ліхога; Гасподзь абярнуў злосьць Навалаву на яго ж галаву. І паслаў Давід сказаць Авігеі, што ён бярэ яе сабе за жонку.