2 ЦАРСТВАЎ 5:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Давід яшчэ наложніц і жонак зь Ерусаліма, пасьля таго, як прыйшоў з Хэўрона. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Давід яшчэ наложніцаў і жонак у Ерусаліме пасьля таго, як перасяліўся з Хеўрону. І яны нарадзілі Давіду яшчэ сыноў і дочак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі Давід перасяліўся з Геброна, ён узяў сабе яшчэ наложніц і жонак з Ерузаліма; і нарадзіліся Давіду яшчэ сыны і дочкі. |
І зразумеў Давід, што Гасподзь сьцвердзіў яго царом над Ізраілем і што ўзвысіў царства ягонае дзеля народу Свайго Ізраіля.
Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі - Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі,
А Авія ўзмацнеў; і ўзяў сабе чатырнаццаць жонак і спарадзіў дваццаць два сыны і шаснаццаць дочак.
і каб не памнажаў сабе жонак, каб не разбэсьцілася сэрца ў яго, і каб срэбра і золата ня множыў сабе празьмерна.