2 ЦАРСТВАЎ 20:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падышоў да яе Ёаў, і сказала жанчына: ці ты Ёаў? І сказаў: я. Яна сказала: паслухай словаў рабы тваёй. І сказаў ён: слухаю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён наблізіўся да яе, і сказала жанчына: «Ці ты Ёаў?» Ён сказаў: «Я». І яна сказала яму: «Паслухай, што скажа служка твая». Ён сказаў: «Слухаю». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ён падышоў да яе, яна сказала яму: «Ці ты Ёаб?» І ён адказаў ёй: «Я». Яна так сказала яму: «Паслухай, што скажа паслугачка твая». Ён адказаў: «Слухаю». |
Тады адна разумная жанчына закрычала са сьцяны горада: паслухайце, паслухайце, скажэце Ёаву, каб ён падышоў сюды, і я пагавару зь ім.
Яна сказала: раней казалі: хто хоча спытацца, спытайся ў Авэле; і так вырашалі справу.
і ўпала да ног ягоных і сказала: на мне грэх, гаспадару мой; дазволь рабыні тваёй гаварыць у вушы твае і паслухай слоў рабыні тваёй.