І вярнуўся Ёаў ад перасьледу Авэніра і сабраў увесь народ, і не хапала з слуг Давідавых дзевятнаццаці чалавек апрача Асаіла.
2 ЦАРСТВАЎ 2:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А слугі Давідавыя пабілі Веньямініцянаў і людзей Авэніравых; загінула іх трыста шэсьцьдзясят чалавек. Біблія (пераклад А.Бокуна) А слугі Давіда забілі трыста шэсьцьдзясят Бэн’ямінцаў і людзей, што былі з Абнэрам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а паслугачы Давіда забілі трыста шэсцьдзесят бэньямінцаў і людзей, што былі з Абнэрам, якія і памерлі. |
І вярнуўся Ёаў ад перасьледу Авэніра і сабраў увесь народ, і не хапала з слуг Давідавых дзевятнаццаці чалавек апрача Асаіла.
І ўзялі Асаіла і пахавалі яго ў магіле бацькі ягонага, што ў Віфляеме. А Ёаў зь людзьмі сваімі ішоў усю ноч і на сьвітаньні прыйшоў у Хэўрон.
І была працяглая незлагадзь паміж домам Саўлавым і домам Давідавым. Давід усё больш і больш узмацняўся, а дом Саўлаў усё больш і больш занепадаў.
І адказваў цар Ізраільскі і сказаў: скажэце: хай ня хваліцца той, хто апяразваецца, як той, хто расьпяразваецца.