А Авэнір і людзі ягоныя ішлі раўнінаю ўсю тую ноч і перайшлі Ярдан, і прайшлі ўвесь Бітрон і прыйшлі ў Маханаім.
2 ЦАРСТВАЎ 2:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вярнуўся Ёаў ад перасьледу Авэніра і сабраў увесь народ, і не хапала з слуг Давідавых дзевятнаццаці чалавек апрача Асаіла. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вярнуўся Ёаў з [пагоні] за Абнэрам, і сабраў увесь народ, і сярод слугаў Давіда не хапала дзевятнаццаці чалавек і Асаэля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёаб, вярнуўшыся з пагоні за Абнэрам, сабраў увесь народ; і сярод паслугачоў Давіда не хапала дзевятнаццаці чалавек, акрамя Асаэля; |
А Авэнір і людзі ягоныя ішлі раўнінаю ўсю тую ноч і перайшлі Ярдан, і прайшлі ўвесь Бітрон і прыйшлі ў Маханаім.
А слугі Давідавыя пабілі Веньямініцянаў і людзей Авэніравых; загінула іх трыста шэсьцьдзясят чалавек.