І перасьледавалі Ёаў і Авэса Авэніра. Сонца ўжо зайшло, калі яны прыйшлі да пагорка Ама, што насупраць Гіяха, на дарозе да пустыні Гаваонскай.
2 ЦАРСТВАЎ 2:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся Веньямініцяне вакол Авэніра і склалі адно рушэньне, і сталі на вяршыні аднаго пагорка. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраліся сыны Бэн’яміна вакол Абнэра, і сталі як адна дружына, і затрымаліся на вяршыні ўзгорка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сабраліся бэньямінцы вакол Абнэра, і, утварыўшы адну дружыну, затрымаліся на вяршыні аднаго ўзгорка. |
І перасьледавалі Ёаў і Авэса Авэніра. Сонца ўжо зайшло, калі яны прыйшлі да пагорка Ама, што насупраць Гіяха, на дарозе да пустыні Гаваонскай.
І зьвярнуўся Авэнір да Ёава і сказаў: ці вечна будзе пажыраць мяне меч? ці ты ня ведаеш, што наступствы будуць горасныя? і дакуль ты ня скажаш людзям, каб яны перасталі перасьледаваць братоў сваіх?