І сказаў Авэсалом Хусію: дык вось якая рупнасьць твая да твайго сябра! чаму ты не пайшоў зь сябрам тваім?
2 ЦАРСТВАЎ 19:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ён выйшаў зь Ерусаліма насустрач цару, цар сказаў яму: чаму ты, Мэмфівастэй, не пайшоў са мною? Біблія (пераклад А.Бокуна) І Мэфібашэт, сын Саўла, выйшаў на спатканьне валадара. Ня мыў ён ногі свае, ня стрыг барады сваёй і ня мыў адзеньня свайго з таго дня, у які валадар выехаў, і аж да дня, калі вярнуўся ў супакоі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ён прыйшоў насустрач цару ў Ерузалім, сказаў яму цар: «Чаму не пайшоў ты са мною, Мэрыбаал?» |
І сказаў Авэсалом Хусію: дык вось якая рупнасьць твая да твайго сябра! чаму ты не пайшоў зь сябрам тваім?
У Ёнатана, сына Саўлавага, быў сын кульгавы. Пяць гадоў было яму, калі прыйшла вестка пра Саўла і Ёнатана зь Ізрэеля, і нянька, узяўшы яго, пабегла. І калі яна сьпешна бегла, дык ён упаў і стаўся кульгавы. Імя яго Мэмфівастэй.
І прыйшоў Мэмфівастэй, сын Ёнатана, сына Саўлавага, да Давіда, і ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся. І сказаў Давід: Мэмфівастэй! І сказаў той: вось раб твой.