і панесьлі каўчэг Гасподні і скінію сходу і ўсе сьвяшчэнныя рэчы, якія былі ў скініі; і несьлі іх сьвятары і лявіты.
2 ЛЕТАПІСАЎ 5:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і панесьлі каўчэг і скінію сходу і ўсе рэчы сьвяшчэнныя, якія ў скініі, - панесьлі іх сьвятары і лявіты. Біблія (пераклад А.Бокуна) і перанесьлі Каўчэг, і Намёт Спатканьня, і ўсе рэчы сьвятыя, якія ў Намёце, і панесьлі іх сьвятары і лявіты. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўнеслі яго ў палатку сустрэчы, ды ўсе прыналежнасці святыя, што былі ў палатцы. Перанеслі іх святары і левіты. |
і панесьлі каўчэг Гасподні і скінію сходу і ўсе сьвяшчэнныя рэчы, якія былі ў скініі; і несьлі іх сьвятары і лявіты.
І ўнесьлі сьвятары каўчэг запавета Гасподняга на месца ягонае, у давір храма, у Сьвятое Сьвятых, пад крылы херувімаў.
І пайшлі Саламон і ўвесь сход зь ім на вышыню, што ў Гаваоне, бо там была Божая скінія збору, якую спарудзіў Майсей, раб Гасподні, у пустыні.
І даручыў Ёдай справы дома Гасподняга сьвятарам і лявітам, як размеркаваў Давід у доме Гасподнім, дзеля прынашэньня цэласпаленьняў Госпаду, як напісана ў законе Майсеевым, з радасьцю і сьпевамі, паводле статуту Давідавага.
А цар Саламон і ўсё супольства Ізраілевае, якое сабралася да яго перад каўчэгам, прыносілі ахвяры з авечак і валоў, якіх немагчыма палічыць і вызначыць з прычыны мноства.