На дзявятым годзе валадараньня свайго, на дзясятым месяцы, у дзень дзясяты месяца прыйшоў Навухаданосар, цар Вавілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліма, і аблажыў яго, і насыпаў вакол яго вал.
2 ЛЕТАПІСАЎ 36:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дваццаць адзін год было Сэдэкію, калі зацараваў, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме, Біблія (пераклад А.Бокуна) Дваццаць адзін год быў Сэдэкіі, калі ён пачаў валадарыць, і адзінаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і ў Ерузаліме цараваў адзінаццаць гадоў. |
На дзявятым годзе валадараньня свайго, на дзясятым месяцы, у дзень дзясяты месяца прыйшоў Навухаданосар, цар Вавілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліма, і аблажыў яго, і насыпаў вакол яго вал.
і таксама ў дні Ёакіма, сына Ёсіінага, цара Юдэйскага, да канца адзінаццатага года Сэдэкіі, сына Ёсіінага, цара Юдэйскага, да перасяленьня Ерусаліма ў пятым месяцы.
На пачатку цараваньня Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага, было слова гэтае Ерамію ад Госпада:
У той самы год, - на пачатку цараваньня Сэдэкіі, цара Юдэйскага, - у чацьвёрты год, у пяты месяц, Ананія, сын Азураў, прарок з Гаваона, казаў мне ў доме Гасподнім на вачах у сьвятароў і ўсяго народа і сказаў:
Так кажа Гасподзь пра цара, які сядзіць на троне Давідавым, і пра ўвесь народ, які жыве ў горадзе гэтым, пра братоў вашых, якія не адведзены з вамі ў палон,
так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: ідзі і скажы Сэдэкію, цару Юдэйскаму, і скажы яму: так кажа Гасподзь: вось, я аддаю горад гэты ў рукі цару Вавілонскаму, - і ён спаліць яго агнём;
Ні ён, ні слугі ягоныя, ні народ краіны ня слухалі словаў Госпада, якія казаў Ён празь Ерамію прарока.